Апаратчыца малаказавода выйграла на конкурсе прыгажосці паездку ў Парыж
Да жаночага свята 8 сакавіка на гродзенскім прадпрыемстве "Малочны свет" прайшоў конкурс прыгажосці.
Самая прыгожая працаўніца завода апаратчыца Дыяна Вевярыца апроч тытула “Міс “Малочны свет” атрымала пуцёўку на дваіх у Парыж. Усяго ў конкурсе прыгажосці ўдзельнічалі 500 працаўніц малаказавода.
Разам з галоўнай прыгажуняй была абрана “Міс глядацкіх сімпатый”. Ёю стала лабарантка Кацярына Ціхановіч. “Беларусбанк” падараваў дзяўчыне залаты злітак.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна