Апазіцыя не можа дамовіцца пра адзіны спіс кандыдатаў на парламенцкія выбары

Апазіцыя не можа дамовіцца пра адзіны спіс кандыдатаў на парламенцкія выбары

На пасяджэнні кансультацыйнай нарады дэмакратычных арганізацый 3 траўня ўдзельнікі не змаглі дамовіцца пра адзіны спіс кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкія выбары 2016 года. Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на старшыню аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча.

Супраць адзінага спісу выступілі прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). На думку Статкевіча, без адзінага спісу кандыдатаў нельга казаць аб "рэальнай кааліцыі" дэмакратычных сілаў.

Акрамя таго, удзельнікі сённяшняга пасяджэння кансульцыйнай нарады дэмакратычных арганізацый прынялі рэгламент сваёй работы. У адпаведнасці з ім, рашэнні нарады носяць рэкамендацыйны характар.

Чарговыя парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 верасня. Афіцыйна старт кампаніі будзе дадзены 7 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі