Апазіцыя ў чарговы раз не здолела аб’яднацца — адзінага ў 2015-м не будзе

Адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад беларускай апазіцыі не будзе. 8-месячныя перамовы па правядзенні Кангрэсу дэмакратычных сілаў і вызначэнні на ім адзінага сёння скончыліся канчатковым правалам.

А ўсё з-за таго, што Аб’яднаная грамадзянская партыя і партыя левых “Справядлівы свет” адмовіліся падпісваць пагадненне аб правядзенні Кангрэсу. Вось што распавёў Еўрарадыё сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец:

“Што тычыцца адзінага кандыдата і Кангрэса, то на гэты момант адзінства няма і трыумфуе безадказнасць. Спадзявацца на сённяшнюю апазіцыю ў сённяшняй канфігурацыі не выпадае”.

Праводзіць Кангрэс дэмсіл і абіраць на ім “адзінага” сіламі пяці палітычных структур Севярынец лічыць непатрэбным.

Севярынец: “Калі сітуацыя такая, як ёсць, то яна азначае, што ідзе Лябедзька, ідзе хтосьці ад “Народнага рэферэндуму”, ідзе Алена Анісім, яшчэ нехта і гэта будзе ўжо не адзіны кандыдат. БХД гатовая падтрымліваць адзінага кандыдата, а проста добрага хлопца ці яшчэ нейкага, то я не бачу ў гэтым ніякага сэнсу. Больш за тое — бачу ў гэтым шкоду і небяспеку”.

Па словах Паўла Севярынца, адзінае на што пагадзіліся перамоўшчыкі — правесці сумесную кампанію за вызваленне Міколы Статкевіча і іншых палітвязняў. З гэтай нагоды створаць супольную групу і абяруць кіраўніка гэтай кампаніі. Па звестках Еўрарадыё, на гэтую ролю прапануюць Паўла Севярынца.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі