Апазіцыянера папрасілі пасядзець дома падчас “Славянскага базару"

Сёння каля 11 гадзін раніцы міліцыянты адвезлі ў Чыгуначны РАУС віцебскага распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду, які прадаваў газеты на сваім звычайным месцы недалёка ад Летняга амфітэатру.  У пастарунку Барыса Хамайду пратрымаля каля дзвюх гадзін і адпусцілі толькі пасля “прафілактычнай размовы”. Супрацоўнікі міліцыі прапанавалі спадару Хамайду падчас фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” спыніць сваю распаўсюд газет і часопісаў.

Адзначу, што днямі на прэс-канферэнцыі начальнік віцебскага УУС Леанід Фармагей запэўніў журналістаў, што напярэдадні фестывалю праваахоўчыя органы не будуць вывозіць са святочных вуліц нават бамжоў і ўвогуле не збіраюцца абмяжоўваць іх свабоду. Аднак цяпер абмяжоўваюць свабоду распаўсюднікаў прэсы.

Абражаны прапановай міліцыі Барыс Хамайда паведаміў, што збіраецца падчас фестывалю працаваць у дзьве змены.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі