Apocalyptica прывязе ў Мінск новы альбом
Спалучальнікі класікі і металу выступяць у Prime Hall 2 снежня.
2 снежня ў сталічным Prime Hall выступіць знакаміты фінскі гурт Apocalyptica. Калектыў прыедзе ў Мінск у межах вялікага сусветнага туру ў падтрымку новага альбома "Shadowmaker".
Apocalyptica з'явіліся на сусветнай сцэне 20-гадовымі юнакам. Іх аб'яднала класічная адукацыя і неймаверная любоў да Metallica. Альбомы гурта "Plays Metallica By Four Cellos" (1996) і "Inquisition Symphony" (1999) да гэтага часу недасяжныя шматлікім кавер-паслядоўнікам. Яны лёгка падрывалі канцэртныя залы і фестывалі.
Тым не менш Apocalyptica пайшлі далей і пачалі складаць свой уласны матэрыял, смела эксперыментуючы з гукам і стылямі, дадаючы вакал. Важнай вяхой у кар'еры гурта стаў альбом "Worlds Collide" (2007), у запісе якога ўзялі ўдзел вакалісты Slipknot, Rammstein, Three Days Grace, а таксама бубнач Slayer Дэйв Ламбарда. Кружэлка мела міжнародны поспех і ўвайшла ў топ-10 хіт-параду рок-альбомаў Billboard. Гурт наведаў Беларусь аднойчы, у 2010 годзе, пасля выхаду дыска "7th Symphony".
Сёлета Apocalyptica таксама прыедуць у Минск не з пустымі рукамі, а з новым альбомам "Shadowmaker". Доўгачаканы дыск, запісаны з вакалістам Фрэнкі Пэрэсам (Scars On Broadway, Slash), выйдзе ў Еўропе 17 красавіка. Новы сінгл "Cold Blood" уразіў многіх.
Сусветны тур у падтрымку альбома стартаваў 8 красавіка ў Сан-Францыска. Ужо абвешчана 40 выступаў у Паўночнай Амерыцы і больш за 30 выступаў у Еўропе, сярод якіх першы за 5 гадоў канцэрт у Мінску.
APOCALYPTICA (Фінляндыя) з праграмай "Shadowmaker"
2 снежня — Мінск, Prime Hall — 19.00
Квіткі: 650 000 — 950 000
Продаж: Kvitki.by
Дастаўка квіткоў: (025) 700050 45, (044) 48 20160