Апроч МАЗа, на вакацыі пойдуць "БЕЛАЗ" і "Гомсельмаш"

Апроч МАЗа, на вакацыі пойдуць "БЕЛАЗ" і "Гомсельмаш"

Мінскі аўтамабільны завод і прадпрыемствы холдынгу "БелАўтаМАЗ" сыходзяць на вакацыі амаль на два тыдні: з 25 снежня па 11 студзеня. Акрамя самога МАЗа, спыняюць працу Баранавіцкі і Асіповіцкі заводы.

Па словах рабочых, ім выдадуць толькі па пяцьсот тысяч за эканомію энергарэсурсаў, перадае Радыё Свабода. Аднак на вакацыі ідзе не толькі сталічны аўтамабільны завод.

З 31 снежня па 10 студзеня будзе гуляць "Белаз", расказваюць у аддзеле кадраў. Але на якіх умовах ідуць адпачываць рабочыя, не паведамляюць.

Пойдзе на вакацыі большасць рабочых "Гомсельмаша". Адпачываць будуць з 28 снежня па 11 студзеня з захаваннем дзвюх трацін заробка.

"Гэта прадастаўленне адпачынку з частковым захаваннем заробка ў памеры дзвюх трацін стаўкі па ініцыятыве наймальніка", — паведамляюць на прадпрыемстве.

Але некаторыя аддзелы будуць працаваць. Напрыклад, аддзел маркетынгу. Яно і лагічна.

На Мінскім трактарным заводзе пакуль не вырашылі, ці варта адпускаць рабочых на вакацыі.

"Цяпер гэта абмяркоўваецца на нарадзе, будзе заўтра вядома", — адказваюць на трактарным.

Часткова будуць адпачываць таксама Падшыпнікавы завод і барысаўскі "Аўтагідраўзмацняльнік". Пра гэта распавядае старшыня Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Бухвостаў:

"Там у некаторых аддзелах ёсць праца, таму яны будуць працаваць. Да таго ж, калі МАЗ ідзе, то пойдуць у адпачынак усе заводы металаагрэгатаў. Гэта і Барысаўскі завод. Бо спыняецца ж галоўны канвеер".

Па звычайным графіку дзяржаўных выхадных будуць працаваць "Інтэграл", "Камволь", нафтаперапрацоўчыя заводы і гарнякі.

Фота: avto.ej.by

 

Апроч МАЗа, на вакацыі пойдуць "БЕЛАЗ" і "Гомсельмаш"

“Працуем чатыры дні на тыдзень. І так ужо больш за год”

Кіраўнікі прадпрыемстваў адпраўляюць супрацоўнікаў у адпачынкі альбо проста звальняюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі