Аптымізацыя: Міністэрства культуры скарацілі на 25%

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі 8 кастрычніка паведаміў міністр культуры Барыс Святлоў.



Святлоў: “З першага ліпеня гэтага года апарат Міністэрства культуры скарочаны на 25%, а калі канкрэтна, то гэта 27 адзінак. Больш за ўсё пацярпела ўпраўленне кінамастацтва, менш за ўсіх — упраўленне мастацтваў, таксама эканамічнае ўпраўленне”.



Яшчэ ў студзені Аляксандр Лукашэнка выказаўся за скарачэнне дзяржапарату на 25%. На думку кіраўніка краіны, гэта дазволіла б вызваліць сродкі на павышэнне заробкаў для чыноўнікаў.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі