Апублікавана аператыўнае відэа сілавікоў, на якім затрыманыя пазначаны фарбай
Апублікавана аператыўнае відэа беларускіх сілавікоў, на якім затрыманыя пратэстоўцы пазначаны фарбай. Такая практыка існавала ў канцлагерах падчас вайны.
Пра тое, што сілавікі выкарыстоўваюць каляровую маркіроўку для пратэстоўцаў, было вядома са жніўня 2020-га ад тых, хто пабываў на Акрэсціна. У залежнасці ад колеру (звычайна яго наносілі падчас і адразу пасля затрымання), пратэстоўцаў размяркоўвалі на розныя групы. Некаторых чакаў гвалт або пагаршэнне рэжыму ўтрымання. Дзейнае беларускае заканадаўства такога не дапускае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.