Апублікаванае фота Алега Сянцова з лякарні

Апублікаванае фота Алега Сянцова з лякарні

Апублікаванае фота ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, які знаходзіцца ў расійскай калоніі. Фота зробленае ў турэмнай лякарні і апублікаванае Федэральнай службай выкання пакаранняў. Калі быў зроблены здымак, невядома.

У паведамленні службы гаворыцца, што Сянцова вывезлі ў лякарню і правялі дадатковыя абследаванні, па выніках якіх яму скарэктуюць лекаванне.

Грамадзянін Украіны Алег Сянцоў, які жыў у Крыме, быў арыштаваны расійскімі ўладамі і затым асуджаны за тэрарызм. Яму прысудзілі 20 гадоў калоніі. Пакаранне Сянцоў адбывае на тэрыторыі Расіі. У траўні ён абвясціў галадоўку на знак пратэсту.

Праваабаронцы прызналі Сянцова палітвязнем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі