Апублікаваныя вынікі службовай праверкі ў "Экамедсэрвісе"
Менавіта на аснове гэтага дакумента Следчы камітэт прыняў рашэнне затрымаць некалькіх супрацоўнікаў мінскага медцэнтра.
Дакумент апублікавала "Наша Ніва". Пачытаць яго цалкам можна тут.
Цяпер следства мае высветліць, наколькі высновы, зробленыя Міністэрствам аховы здароўя, справядлівыя. Дарэчы, у рашэнні міністэрства гаворыцца пра віну анестэзіёлага. Між тым Следчы камітэт пастанавіў арыштаваць не толькі яго, але і медсястру, якая яму дапамагала, а таксама саму дырэктарку цэнтра, а ў мінулым начальніцу аднаго з упраўленняў таго самага міністэрства Галіну Валжанкіну.
У дакуменце гаворыцца: "Анестэзіялогія пацыентцы К. праводзілася на тэхнічна няспраўным апараце". Арганізацыю меддапамогі пацыентцы К. у "Экамедсэрвісе" прызналі не адпаведнай нарматыўным дакументам.
Нагадаем, што 23-гадовая Юлія Кубарава памерла пасля аперацыі па карэкцыі формы носа ў "Экамедсэрвісе".