Апытанне: Зяленскі ў 2-м туры атрымае 72,2% галасоў, Парашэнка — 25,4%
Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі ў 2-м туры атрымае 72,2% галасоў, іншы кандыдат і дзейны прэзідэнт Пётр Парашэнка — 25,4%. Розніца вялізная — 46,8%. Супрацоўнікі Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі пацікавіліся меркаваннем тых украінцаў, якія збіраюцца галасаваць і вызначыліся з выбарам. Апытанне праводзілі 9-14 красавіка ў 129 населеных пунктах Украіны. 2,4% збіраюцца сапсаваць бюлетэні, інфармуе hromadske.ua.
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне пройдзе 21 красавіка.