Парашутную вышку ў Оршы хочуць знесці за кошт пакупніка
Парашутная вышка ў Оршы
У Оршы на продажы выставілі парашутную вышку, якая размяшчаецца на вуліцы Тараса Шаўчэнкі за Лядовым палацам, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю".
Прадаўцом збудавання-трэнажора выступае ўпраўленне па адукацыі Аршанскага райвыканкама. Стартавы кошт аўкцыёну — 2760 рублёў.
Гэтая вышка з'яўляецца трэнажорам для навучання парашутнаму спорту. Перад першым паўнавартасным скачком з парашутам навучэнцы спярша трэніруюцца на ёй.
Праўда, прадаюць вышку з адной абавязковай умовай — яе трэба знесці на працягу 1,5 года пасля набыцця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.