Арастовіч: у Крамля няма ніводнага вольнага сілавіка для акупацыі Беларусі
Уладзімір Пуцін / Аляксей Дружынін / Адміністрацыя прэзідэнта Расіі
Насельніцтва Беларусі катэгарычна супраць уступлення ў вайну, кажа экс-дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у эфіры ютуб-канала "Фейгін Live". І не верыць, што ў выпадку сыходу Аляксандра Лукашэнкі Беларусь стане "прамаскоўскай".
— Калі Лукашэнка ўтрымліваў армію ад уступлення ў вайну, ён выказваў калектыўны настрой народа. Не тое каб ён такі залаты-яхантавы — ён сябе абараняў, але, тым не менш, у гэтым яго меркаванне і меркаванне народа супадалі. І я не думаю, што новы кіраўнік змог бы пераламаць трэнд і прымусіць Беларусь ваяваць.
Тым не менш Арастовіч не адмаўляе, што наступствы магчымага абвастрэння ўнутрыпалітычнай абстаноўкі ў Беларусі не ясныя дагэтуль.
— Ёсць дзве групы меркаванняў: Крэмль неадкладна паставіць сваю марыянетку і акупуе Беларусь або, наадварот, у Беларусі пачнуцца працэсы, якія дазволяць вырвацца з кіпцюроў Масквы.
Я не ведаю, што будзе ў Беларусі. Але не веру ў хуткую акупацыю з той прычыны, што ў Маскве няма ніводнага вольнага сілавіка на тое, каб нешта там акупаваць або дэстабілізаваць, — кажа Арастовіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.