Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі са шпіталя
18 сакавіка арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выпісаля са шпіталя ў польскім Беластоку, дзе яму была паспяхова зрабілі аперацыю, паведамляе catholic.by.
Як паведамлялася раней, кіраўнік беларускіх католікаў рабілі аперацыю на пазваночніку.
Цяпер Кандрусевіч, па яго словах, пачуваецца лепш і можа без праблем хадзіць. "Зразумела, што не на 5 ці 10 кіламетраў, але на працягу дня ў суме праходжу каля двух кіламетраў, за адзін раз пераадольваючы адрэзкі па 200–300 метраў. Спадзяюся, што дыстанцыя з кожным днём будзе павялічвацца. Гэта таксама рэкамендацыя дактароў, якія сцвярджаюць, што рух — найлепшая рэабілітацыя", — заявіў арцыбіскуп.
Разам з тым у яго ёсць шмат абмежаванняў: амаль нельга сядзець і стаяць, згінацца, рабіць рэзкія рухі і г.д.
Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў усім хто маліўся і моліцца за яго.