Арэндадаўцы налічылі Партыі БНФ вялізную пеню — больш за 7 тысяч рублёў

Арэндадаўцы налічылі Партыі БНФ вялізную пеню — больш за 7 тысяч рублёў

16 студзеня Эканамічны суд горада Мінска адхіліў іск камунальна-рамонтнага эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства "Домэнергасервіс" да Партыі БНФ і грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэнне". Прычынай звароту арэндадаўцы ў суд стала запазычанасць за арэнду памяшканняў па вуліцы Чарнышэўскага, 3. Прадпрыемства хацела выселіць апазіцыянераў.

Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, на сённяшні дзень даўгоў ужо няма, што было пацверджана ў судзе дакументальна. "І суд не падтрымаў патрабаванні камунальнага прадпрыемства і адмовіў ім у высяленні Партыі БНФ з офіса, — кажа Кастусёў. — Кропка не пастаўлена, яны могуць абскардзіць...".

Але толькі прайшоў суд, як у згаданага прадпрыемства з'явіліся новыя патрабаванні да фронтаўцаў.

Кастусёў: "Налічылі Партыі БНФ пеню тую, якую палічыў неабходным налічыць дырэктар гэтага прадпрыемства [Аляксандр Казлоў]. У суме больш за 7 тысяч рублёў... Раней на перамовах з кіраўніцтвам прадпрыемства гаворкі пра пеню не было... Гэта чарговая спроба "наезду" на партыю: "Калі вас не выселілі, паспрабуем вас "дабіць" фінансава".

Партыя БНФ, каб сабраць грошы, зноў будзе звяртацца па падтрымку да беларусаў, сказаў Кастусёў (на відэа яго каментар пачынаецца ад 31:40).

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 16.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі