Арганізатары Уімблдона аб'явяць, ці дапусцяць беларусаў і расіян, у траўні
Арганізатары Уімблдона аб'явяць, ці дапусцяць да ўдзелу ў тэнісным турніры беларусаў і расіян, у сярэдзіне траўня. Да заканчэння тэрміну падачы заявак, паведамляе Reuters.
А пакуль ідуць кансультацыі з брытанскім урадам. Раней улады Велікабрытаніі выказваліся наконт удзелу спартсменаў з РБ і РФ у спаборніцтвах у іх краіне. Ад іх чакаюць пісьмовага пацверджання адсутнасці дзяржаўнага фінансавання і што яны "не будуць выказвацца ў падтрымку Пуціна, Расіі ці Беларусі". Яшчэ раней было прынята рашэнне, што беларускія і расійскія тэнісісты могуць удзельнічаць толькі ў індывідуальных спаборніцтвах WTA, ATP і пад нейтральным сцягам. Такія санкцыі прынятыя з-за агрэсіі Расіі супраць Украіны. Беларусь жа называюць "ключавым плацдармам для ўварвання".
Уімблдон стартуе 27 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.