Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый пачаў насіць ахоўную маску
Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый пачаў насіць ахоўную маску. Гэта відаць на фотарэпартажы з Жыровіцкага манастыра, які з'явіўся на сайце БЕЛТА. Гэтай вясной архіепіскап перахварэў на пнеўманію, знаходзіўся ў бальніцы ў Гродне. Яму стала кепска падчас Велікоднай службы ў жыровіцкім саборы, на якую архіепіскап Гурый прыехаў пасля хваробы і самаізаляцыі.
Пасля гэтага ў бальніцу трапілі дзясяткі насельнікаў манастыра і навучэнцаў духоўнай семінарыі. Жыровіцкі праваслаўны манастыр закрывалі для паломнікаў. З-за сітуацыі з каранавірусам перанесенае святкаванне жыровіцкіх юбілеяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.