Аркадзь Добкін звярнуўся да супрацоўнікаў EPAM пасля трагедыі на Якубоўскага
Кіраўнік EPAM Аркадзь Добкін звярнуўся пісьмова да супрацоўнікаў. Тэкст ліста з'явіўся на сайце dev.by. Нагодай стала трагедыя на Якубоўскага ў Мінску. 28 верасня там загінулі ў перастрэлцы супрацоўнік кампаніі EPAM Андрэй Зельцэр і афіцэр спецпадраздзялення КДБ "Альфа".
"Цяжка знайсці правільныя словы, але найперш гэта трагедыя страты двух чалавечых жыццяў, трагедыя для іх дзяцей, іх сем'яў, іх блізкіх — для ўсіх, — піша Добкін. — Не маючы пакуль афіцыйна пацверджанай інфармацыі, мы можам у той жа час абгрунтавана меркаваць, што адным з загінулых быў супрацоўнік нашай кампаніі, Андрэй Зельцэр".
Кіраўнік EPAM просіць супрацоўнікаў "захоўваць вельмі неабходную цяпер разважлівасць ва ўсім: ва ўчынках, дзеяннях, словах". Таксама ён заклікае іх не ўступаць "у непрадуктыўны абмен думкамі або непацверджанымі фактамі як унутры нашых карпаратыўных, так і ў знешніх сацыяльных каналах і медыя".
Публічна згаданае здарэнне Аркадзь Добкін не каментаваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.