Арменія можа падпісаць дамову аб уступленні ў ЕАЭС да восені

“Мы ніколі не планавалі сяброўства ў ЕАЭС з гэтага года. Але я не думаю, што ў гэтым годзе мы не падпішам дамову. Думаю, што падпішам. Можа, і да восені. Паглядзім", - сказаў Саргсян у інтэрв'ю тэлеканалу Armnews па выніках сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Сочы ў мінулыя выходныя, паведамляе БелаПАН.

Дамову аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза Расія, Беларусь і Казахстан падпісалі 29 мая ў Астане, яна ўступіць у сілу 1 студзеня 2015 года. Прэм'ер-міністр Арменіі паведаміў 10 ліпеня, што пагадненне аб уступленні Арменіі ў ЕАЭС будзе падпісана да канца кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі