Аршанскія міліцыянты затрымалі трох нелегалаў з Дамініканы
Групу з трох нелегальных мігрантаў затрымалі супрацоўнікі па грамадзянстве і міграцыі Аршанскага РУУС і патрульныя Аршанскага АУСТ.
Як адзначае прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, гэта адбылося 21 чэрвеня ў 2:20 у вагоне цягніка "Санкт-Пецярбург — Кіеў".
Усе затрыманыя — грамадзяне Дамініканскай Рэспублікі. Яны ехалі праз нашу краіну без беларускіх візаў.
Нелегалаў пакаралі за парушэнне закона і дэпартавалі за межы Беларусі.