Аршанка здымала порна ў інтэрнаце каледжа

Аршанку затрымалі за выраб і распаўсюд порна / pixabay.com
Аршанку затрымалі за выраб і распаўсюд порна / pixabay.com

18-гадовую аршанку затрымалі за выраб і распаўсюд порна, паведамляе прэс-служба МУС.

Злачынную дзейнасць дзяўчына пачала яшчэ ў 2021 годзе. Яна здымала інтымнае фота і відэа, а потым прадавала наведвальнікам сайтаў знаёмстваў.

Паводле звестак МУС, спярша аршанка "працавала" ў інтэрнаце каледжа, а пасля заканчэння навучальнай установы арандавала кватэру, якую абсталявала пад студыю.

На дзяўчыну пачалі крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфіі. Ёй пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі