Вынеслі прысуд школьніку, які ўключыў порнаролікі ў мінскай будаўнічай краме

Арганізаваў трансляцыю ролікаў "у поўнаэкранным рэжыме" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Арганізаваў трансляцыю ролікаў "у поўнаэкранным рэжыме" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Вынеслі прысуд школьніку, які ўключыў порнаролікі ў будаўнічай краме па вуліцы Ванеева ў Мінску. Суд прызнаў 16-гадовага хлопца з Гродна вінаватым у публічнай дэманстрацыі парнаграфічных матэрыялаў. Сам ён сваёй віны не прызнаў, паведамляе minsknews.by.

Юнак зацікавіўся камп'ютарам у гандлёвым зале крамы. Пабачыўшы, што побач нікога няма, ён знайшоў у інтэрнэце сайт з порна і арганізаваў трансляцыю ролікаў "у поўнаэкранным рэжыме". Хлопец хутка сышоў, а прадавец спыніла трансляцыю, выключыўшы камп'ютар. Яна ж звярнулася ў міліцыю.

Школьніка знайшлі. Раней у яго не было праблем з законам. Суд замест пакарання ўжыў у дачыненні яго "прымусовыя меры выхаваўчага характару ў выглядзе абмежавання волі вольнага часу на тэрмін два месяцы, забараніўшы наведванне пэўных месцаў, абмежаваўшы знаходжанне па-за домам і абавязаўшы з'яўляцца ў міліцыю для рэгістрацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі