Арт-аб'ект з цытатамі беларускіх класікаў з'явіўся ў Івацэвічах
Івацэвічы
Арт-аб’ект з цытатамі славутых беларусаў і беларускіх літаратараў з'явіўся ў Івацэвічах. Лятаючыя кнігі паставілі каля мясцовай бібліятэкі да Дня пісьменства.
Вось, якія цытаты з'явіліся на старонках "кніг":
“Прыгажосць — мая філасофія, і любоў да людзей”. (Піліп Пястрак)
“Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову”. (Якуб Колас)
“Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў”. (Францыск Скарына)
“Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!” (Уладзімір Дубоўка)
Дзень пісьменства ў Беларусі ўжо больш за 30 год адзначаюць у першую нядзелю верасня. Сёлета святкаваць будуць у Івацэвічах. Апроч "лятаючых кніг" у горадзе з гэтай нагоды ўжо з'явіліся новы фантан і муралы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.