Артыстам, якія не падтрымаюць Лукашэнку, штраф €500 000 — сёстры Груздзевы
Сёстры Груздзевы
Спявачкі сёстры Груздзевы прапануюць прымусіць усіх беларускіх артыстаў падпісаць дэкларацыю падтрымкі Лукашэнкі ў 2025 годзе. Тых публічных асобаў, якія адмовяцца падпісваць такі дакумент, яны прапануюць штрафаваць на 500 тысяч еўра ці саджаць у турму.
"Давайце, можа быць, ініцыюем такую дамову паміж артыстамі і дзяржавай, што тыя людзі, якія цяпер у публічнай прасторы, якія атрымліваюць цяпер узнагароды, мільгаюць па тэлевізары, зарабляюць у роднай краіне — вы падпісваеце паперу, па якой у 2025 годзе падтрымліваеце прэзідэнта, краіну, а калі вы гэтага не робіце, то вы плаціце штраф мінімум 500 тысяч еўра ці турма", — заявілі артысткі ў эфіры "Мінскай хвалі".
У якасці абгрунтавання яны згадваюць, як у 2020 годзе многія артысты не падтрымалі жорсткія дзеянні рэжыму Лукашэнкі. Яны плануюць данесці сваю прапанову да Міністэрства культуры, Савета Рэспублікі і Адміністрацыі Лукашэнкі.
Самі спявачкі атрымалі вядомасць пасля падзей 2020 года за кошт лаяльнасці да Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.