Арына Сабаленка выбыла з турніру ў Індыян-Уэлсе
Арына Сабаленка
Арына Сабаленка выбыла з турніру ў Індыян-Уэлсе. У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка ў трох сэтах прайграла амерыканцы Эме Навара — 3:6, 6:3, 2:6. Іх паядынак працягваўся амаль дзве гадзіны.
Летась Сабаленка дайшла да фіналу турніру, у якім прайграла Алене Рыбакінай з Казахстана. Сёлета абараніць гэтыя рэйтынгавыя ачкі яна не змагла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.