Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA ва Ухані
Арына Сабаленка на турніры ва Ухані
На тэнісным турніры WTA ў кітайскім Ухані беларуска Арына Сабаленка ў 1/16 фіналу сустракалася з прадстаўніцай Чэхіі Кацярынай Сіняковай.
Гульня скончылася перамогай нашай суайчынніцы — 6:4, 6:4.
Матч працягваўся 1 гадзіну 35 хвілін.
У 1/8 фіналу саперніцай Сабаленка будзе Юлія Пуцінцава з Казахстана.
Турнір ва Ухані праходзіць з 5 па 13 кастрычніка. Праз пандэмію каранавіруса ён не праводзіўся з 2020 па 2023 год. Дарэчы, Сабаленка была яго апошняй пераможцай у 2019-м. Тады яна ў фінале выйграла ў амерыканскай тэнісісткі Элісан Рыске — 6:3, 3:6, 6:1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.