Арына Сабаленка заняла 20-е месца ў рэйтынгу WTA
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ў сваёй кар'еры заняла 20-е месца ў рэйтынгу WTA.
Тыдзень таму Сабаленка была на 25-й пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Узняцца адразу на пяць пазіцыяў ёй дапамагла перамога на турніры ў амерыканскім Нью-Хейвене.
Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 34-м радку рэйтынгу WTA, Вера Лапко — на 72-м, Вікторыя Азаранка — на 79-м месцы.
Усе чатыры беларускія тэнісісткі выступяіць у адзіночным разрадзе US Open у Нью-Ёрку. Асноўны этап турніру пачнецца 27 жніўня, а завершыцца 9 верасня.