Арыштаваны былы начальнік следчага ўпраўлення, які "крышаваў" бізнесмена

Арыштаваны былы начальнік следчага ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Генадзь Гапоненка. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры.
У дачыненні да Гапоненкі распачата крымінальная справа, па якім артыкуле — у прэс-службе не ўдакладнілі.

Разам з тым, паводле неафіцыйнай інфармацыі, былы супрацоўнік КДК падазраецца ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Як паведамляе інтэрнет-выданне "Ежедневник", Генадзь Гапоненка, нібыта, на працягу пяці гадоў "крышаваў" аднаго сталічнага бізнесмена. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі