Астаповіч: Будаўніцтва Сафійскага сабора ў Віцебску незаконнае

У Віцебску на вуліцы Чэхава можа з'явіцца... Сафійскі сабор. Па задумцы, ён будзе выглядаць як сабор у Полацку, пабудаваны ў XI стагоддзі. З 24 жніўня па 18 верасня ў горадзе будзе праходзіць грамадскае абмеркаванне гэтага праекту.

Але такі праект парушае закон "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны". Пра гэта ў размове з Еўрарадыё распавёў Антон Астаповіч — старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Антон Астаповіч: "У гістарычным цэнтры можна толькі аднаўляць страчаную гістарычную планіровачную структуру, аднаўляць значныя будынкі. Аднаўленне мусіць адбывацца на месцы існавання каштоўнасці. А гэта не падпадае пад абнаўленне. Таксама незаконнае і грамадскае абмеркаванне, бо арганізатарам павінен быць мясцовы орган улады, а не прыход. Таксама не апублікаваны склад камісіі".

Старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры збіраецца звяртацца ў пракуратуру і Віцебскі гарвыканкам з нагоды парушэнняў заканадаўства.

Прэзентацыя праекта Сафійскага сабора ў Віцебску мусіць прайсці 28 жніўня а 10-й у Свята-Успенскім кафедральным саборы.

Фота: news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі