Асуджаная ў Швецыі Класкоўская папросіць экстрадаваць яе ў Беларусь

Яна мае намер абскардзіць прысуд у апеляцыйным судзе. Пра гэта Вольга паведаміла маці Людміле Класкоўскай у тэлефоннай гутарцы, што адбылася неўзабаве пасля абвяшчэння прысуду.


Як сказала БелаПАН Людміла Класкоўская, Вольга не прысутнічала на судзе пры абвяшчэнні прысуду, "яе лёс вырашалі за зачыненымі дзвярамі".


Вольга Класкоўская збіраецца звяртацца да шведскіх і беларускіх уладаў з просьбай экстрадаваць яе ў Беларусь. Людміла Класкоўская ў сваю чаргу заявіла, што таксама будзе дамагацца экстрадыцыі дачкі праз беларускія і міжнародныя структуры.


У сваю чаргу бацька Вольгі, вядомы беларускі журналіст Аляксандр Класкоўскі, заклікае грамадскасць "устрымацца ад спакусы палітычных спекуляцый". На яго думку, не варта падводзіць да справы апазіцыйную падаплёку ці "абвінавачваць жорсткую і каварную Еўропу". "Мне здаецца, чым менш будзе такіх спекуляцый, чым больш будзе разумення, што гэта жыццёвая драма чалавека, тым гэта будзе лепш для Вольгі і яе лёсу", — заявіў Класкоўскі.
 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі