Асуджаны загадчык фермы, які прадаў карову, каб расплаціцца з крэдыторамі

Загадчык фермы, якая належыць Баранавіцкаму камбінату хлебапрадуктаў, уначы зарэзаў карову і прадаў яе знаёмым. 20-гадовы юнак, нядаўні выпускнік Ляхавіцкага агракаледжу пачаў піць і з-за гэтага ўлез у пазыкі.
Ветэрынарка падпісала акт аб падзяжы каровы, але даярка, якая раніцай не далічылася жывёлы, падняла трывогу. Маладзёну далі 1 год і 8 месяцаў абмежавання волі. Яго таксама абавязалі выплаціць 2 млн. рублёў за карову. Дарэчы, высветлілася, што раней маладзён быў асуджаны да гады папраўчых працаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі