"Аталанта" і "Лейпцыг" — першыя чвэрцьфіналісты Лігі чэмпіёнаў
"Аталанта" і "Лейпцыг" — першыя чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У двух матчах 1/8 фіналу было забіта 10 мячоў!
"Валенсія" пасля гасцявога паражэння (1:4) прайграла і дома — 3:4. З-за каранавіруса матч прайшоў пры пустых трыбунах. "Лейпцыг", які раней выйграў у "Тотэнхэма" на яго полі (1:0), на сваім таксама святкаваў перамогу — 3:0. Паядынак прайшоў пры перапоўненых трыбунах.
11 сакавіка "Ліверпуль" прымае мадрыдскі "Атлетыка", у гасцях было паражэнне з лікам 0:1. ПСЖ пры пустых трыбунах згуляе з дортмундскай "Барусіяй". Першы матч — 1:2.
Астатнія чатыры матчы 1/8 фіналу пройдуць на наступным тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.