Аўчыннікаў: свабода, мова, законнасць — такая мая нацыянальная ідэя
18 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — баец палка Каліноўскага Алег “Альгерд” Аўчыннікаў.
За сваю незалежную і суверэнную краіну беларусы пралілі шмат крыві. Наша гісторыя багатая на змаганне за Беларусь. І мы працягваем гэта змаганне сёння. Таму казаць, што незалежнасць мы атрымалі задарма, што мы яе не беражом — няпраўда, перакананы Алег Аўчыннікаў.
Пра тое, чаму важна змагацца за свабоду і незалежнасць, што азначаюць словы “Беларусь — мая краіна”, пра мову і гісторыю мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам “Альгердам” Аўчыннікавым.
Замовіць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.