Аўстралійскі прадстаўнік пакідае Беларускую гандлёва-прамысловую палату
Прадстаўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Аўстраліі Уорэн Рэйнальдс падаў заяву аб адстаўцы.
Сваё рашэнне ён патлумачыў немагчымасцю "мірыцца з беззаконнымі і злачыннымі дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі".
Рэйнальдс стварыў у Аўстраліі сетку кавярняў Muzz Buzz. У Беларускую гандлёва-прамысловую палату яго запрасілі ў кастрычніку 2010-га за актыўную падтрымку беларускага бізнесу. Напрыканцы таго ж 2010 года ён стаў ганаровым консулам Беларусі ў Аўстраліі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.