Аўстрыя забараніла "нацысцкія" нумарныя знакі на аўтамабілях (відэа)

Аўстрыя забараніла так званыя "нацысцкія" нумарныя знакі на аўтамабілях. Паводле новага закону, нельга выкарыстоўваць нумары з лічбавымі ці літарнымі спалучэннямі, якія выклікаюць асацыяцыі з нацызмам, расізмам ці тэрарызмам, паведамляе Euronews.

Да іх адносяцца SS, SA, а таксама лічбы 88 і 18, якія неафашысты расшыфроўваюць як нацысцкае вітанне і “Adolf Hitler”. Забаронена і выкарыстанне трох літар “К” (ККК), якія нагадваюць пра арганізацыю Ку-клукс-клан. Таксама ў Аўстрыі нельга будзе выкарыстоўваць на аўтамабільных нумарах абрэвіятуру тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі