Аўтааварыя пад Гродна: BMW разадраны папалам
ДТЗ адбылося на транспартнай развязцы ў раёне трсы М6 Мінск — Гродна.
Кіроўца BMW заўважыў на дарозе цюк шкловаты і паспрабаваў аб’ехаць яго па сустрэчнай паласе, хоць на гэтым участку дарогі абсталяваная ўмацаваная абочына і можна было так не рызыкаваць. Як лічаць у Гродзенскай абласной ДАІ, кіроўца не паспеў збавіць хуткасць, машына на вільготным ад дажджу асфальце стала некіраванай, яе развярнула ўпоперак аўтастрадзе і тады ў BMW урэзалася “Шкода”, якая ішла насустрач.
Ад моцнага ўдару BMW адкінула на металічную дарожную агароджу і разадрала папалам так, што задняя частка машыны павісла на агароджы коламі ўгару. У ДАІ лічаць, што, магчыма, кузаў аўтамабіля быў кустарна звараны з двух.
У салоне BMW было чатыры чалавекі: маладая пара сужэнцаў, 27-гадовая жанчына і яе 6-гадовы сын. У выніку аварыі мужа і жонку адвезлі ў лякарню, жанчына-пасажыр сканала па дарозе ў лякарню, а яе сын знаходзіцца ў рэанімацыі.
За рулём аўтамабіля, імаверна, знаходзілася 22-гадовая дзяўчына, якая толькі ў канцы 2013 года пасля неаднаразовых спробаў здаць экзамены, атрымала працы кіроўцы.
У “Шкодзе” спрацавалі падушкі бяспекі, яе кіроўца быў прышпілены, таму не пацярпеў. Мінімальную траўму атрымала яго жонка, але ёй не спатрэбілася шпіталізацыя, перадае БЕЛТА.