Аўтакефальны архіепіскап абвясціў Лукашэнку анафему

Святаслаў Логін / Svaboda.org
Святаслаў Логін / Svaboda.org

Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы архіепіскап Святаслаў Логін падчас набажэнства ў саборы Святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку абвясціў анафему "былому прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку — дыктатару, забойцу і мучыцелю народу пабожнага беларускага", перадае “Радыё Свабода”.

"Заклікаем тых, хто яшчэ служыць ягонай сатанінскай уладзе, не выконваць злачынныя загады, бо інакш чакаюць вас пракляцце нашчадкаў у жыцці зямным і пекла — у жыцці нябесным", — гаворыцца ў тэксце, які агучыў вернікам Архіепіскап Святаслаў Логін.

Раней прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін і Рымска-каталіцкай — біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — Юрый Касабуцкі крытычна выказаліся з нагоды разгону маршу пратэсту 15 лістапада і знішчэння стыхійнага мемарыяла на "Плошчы Перамен" у памяць пра Рамана Бандарэнку. Генеральная пракуратура вынесла абодвум святарам папярэджанне.

У пракуратуры палічылі, што прадстаўнікі хрысціянскіх цэркваў выкарыстоўваюць "пэўныя тэрміны і абароты ("здзек над партрэтамі забітага", "навошта гэта сатанінскае зневажанне лампад і абразкоў" і інш.), якія свядома падвышаюць узровень напружанасці ў грамадстве, распальваюць нянавісць да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады". Такія словы, паводле ацэнкі пракуратуры, сеюць "варожасць у дачыненні да названых сацыяльных груп насельніцтва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі