Аўтамабіль у Драгічыне наехаў на ўладальніка (фота)
Ахвярай уласнага аўтамабіля стаў 60-гадовы мыжчына ў Драгічыне, паведамляе gaibrest.by.
Інцыдэнт адбыўся 17 ліпеня каля 10.35. 25-гадовая мясцовая жыхарка ехала па вуліцы Леніна на "Фальксвагене Гольфе". Каля дома 88А» жанчына ўрэзалася ў аўтамабіль, які стаяў на стаялнцы справа ад яе па руху. Ад удару "ВАЗ 21110" зрушыўся наперад і наехаў на ўладальніка, які стаяў перад сваёй машынай.
У выніку ДТЗ 60-гадовы пенсіянер з траўмамі быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Драгічынскай цэнтральнай раённай лякарні.
Фота: gaibrest.by