Аўтар хіта "А можно я с тобой" выпусіць апошнюю песню на беларускай мове

Арсеній Кісляк (AP$ENT)

Арсеній Кісляк (AP$ENT) / асабісты архіў

Аўтар хіта "А можно я с тобой" выпусціць апошнюю песню на беларускай мове. Музыка, які выступае пад псеўданімам AP$ENT, кажа, што такія трэкі не карыстаюцца любоўю ў яго слухача.

Днямі ў ЦікТоку Арсеній Кісляк (сапраўднае імя музыкі) выклаў кавалак новай беларускамоўнай кампазіцыі і папрасіў падпісчыкаў зняць да яе відэа — каб трэк напэўна ўбачыў свет. У выніку ён запісаў ролік, у якім паведаміў пра сваё рашэнне.

"Дрэнная навіна: я вельмі добра ўсведамляю, што мае беларускамоўныя трэкі вельмі кепска залятаюць, вельмі дрэнна форсяцца, вельмі мне цяжка дамагчыся, каб пад іх пачыналі здымаць відэа, таму адсоткаў 99,9, што гэта будзе апошні беларускамоўны трэк, які я выпускаю", — заявіў музыка. 

Нядаўна музыка адмяніў канцэрты ў краінах Балтыі, заявіўшы, што стаміўся самастойна "вывозіць" усе арганізацыйныя пытанні. Тым часам яго трэк "А можно я с тобой" на YouTube праслухалі 44 мільёны разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі