Аўтазавод "БелДжы" выйдзе на поўную магутнасць у верасні

Пётр Пархомчык
Пётр Пархомчык

Аўтазавод "БелДжы" выйдзе на поўную магутнасць у верасні. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пархомчык у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1":

— Нам удалося з нашымі кітайскімі партнёрамі зняць амаль усе пытанні. З верасня завод пачынае працаваць на поўную магутнасць. (…) Партнёры пацвердзілі нам усе неабходныя машынакамплекты, так што будзем працягваць з імі працаваць у гэтым напрамку. Хаця адпрацоўваем і іншыя пытанні. Зноў жа, гэта і з Расійскай Федэрацыяй, ёсць прапановы з іранскага боку па легкавым аўтатранспарце.

На пачатку жніўня паведамлялася, што завод "Белджы" не зможа выканаць вытворчыя планы і паўтарыць узровень выпуску мінулага года. Прычына — праблемы з пастаўкамі з-за санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі