Аўтуховіча перавялі з мінскага СІЗА КДБ у гродзенскую турму

Аўтуховіча перавялі з мінскага СІЗА КДБ у гродзенскую турму

Мікалая Аўтуховіча перавялі з мінскага СІЗА КДБ у гродзенскую турму № 1, паведамляе "Новы час". Ветэран вайны ў Афганістане, былы прадпрымальнік праходзіць па крымінальнай справе аб тэрарызме. Пра яго затрыманне стала вядома амаль год таму. Па версіі КДБ, "група Аўтуховіча" стаіць за падпаламі дома міліцыянера ў Ваўкавыску і падрывам аўтамабіля супрацоўніка міліцыі ў Гродне. Зброю і боепрыпасы яна нібыта дастаўляла з Украіны.

У лютым 2021-га КДБ уключыў удзельнікаў "групы Аўтуховіча" ў спіс арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да "тэрарыстычнай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі