Аварыя ў Чэрвені пакінула без цяпла і вады 1000 дамоў, 10 школ і лякарню
Камунальная аварыя ў Чэрвені пакінула вялікую частку горада без цяпла і вады, перадае БЕЛТА.
23 сакавіка ў 10:15 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што па вуліцы Луначарскага, 16 прарвала трубаправод халоднай вады. Без ацяплення і вады заставаліся 990 дамоў (50 шматкватэрных і 940 прыватных), 10 устаноў адукацыі, бальніца, райвыканкам і інтэрнат.
Аднавіць падачу вады і цяпла ўдалося праз дзве гадзіны — у 12:10.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.