Аварыя ў Крупках пакінула без вады дзіцячы садок і 123 дамы
Дзіцячы садок, 23 шматкватэрныя і 100 прыватных жылых дамоў у Крупках засталіся без вады ў выніку аварыі на трубаправодзе, перадае БЕЛТА.
18 мая ў 13:50 ратавальнікам паведамілі, што па завулку Будаўнікоў прарвала трубаправод халоднага водазабеспячэння дыяметрам 110 мм.
Для жыхароў быў арганізаваны падвоз вады.
Падача вады была адноўленая ў 18:55.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.