Авіакатастрофа ў Маскве, загінуў кіраўнік нафтавай кампаніі Total
Агулам загінулі чатыры чалавекі - пасажыр і тры члены экіпажа.
Прэс-служба аэрапорта "Внуково" ужо пацвердзіла паведамленні аб тым, што на борце лёгкаматорнага самалёта Falcon-50 знаходзіўся 63-гадовы кіраўнік савета дырэктараў найбуйнейшай французскай нафтавай кампаніі Total Крыстаф дэ Маржэры.
Прычынай катастрофы стала сутыкненне самалёта са снегаўборачным камбайнам, які па неўстаноўленых прычынах апынуўся на паласе. Па паведамленні агенцтва "Інтэрфакс", інцыдэнт адбыўся пры ўзлёце. Вядзецца расследаванне.
Фота АР.