Авіякампанія з "чорнага спісу" ЗША змяніла назву

Авіякампанія з "чорнага спісу" ЗША змяніла назву

Дзяржаўная кампанія "Трансавіяэкспарт", якая раней трапіла пад санкцыі ЗША, памяняла назву. Цяпер яна ў адзіным дзяржрэгістры называецца "ТАЕ Авія".

Змены ў назве кампаніі адбыліся 22 снежня. Пры гэтым асноўны від дзейнасці кампаніі застаўся ранейшым — грузавыя паветраныя перавозкі.

99,8% акцый гэтай фірмы належыць дзяржаве, астатнія 0,2% акцый — акцыянерам. Гэта 124 фізічныя асобы. Дывідэнды яны апошнія два гады не атрымлівалі. 

Напрыканцы 2021-га супрацоўнікі кампаніі скардзіліся журналістам на затрымкі з выплатай заробкаў. Яны звязвалі гэта тым, што "Трансэавіяэкспарт" трапіў у "чорны спіс" ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі