Авіякампаніям Расіі рэкамендавалі ўзмоцненую бяспеку пры палётах у 47 краін
Расійскім авіякампаніям рэкамендавалі ўзмацніць меры бяспекі пры палётах у 47 краін. Пра гэта паведамляе interfax.ru са спасылкай на крыніцу ў адной з авіякампаній.
Павышаныя меры бяспекі рэкамендаваныя пры ўсіх рэгулярных транзітных і чартэрных рэйсах з пасажырамі на борце ў аэрапорты краін Еўрасаюза, ЗША, а таксама папулярных сярод расійскіх турыстаў напрамкаў. У гэты спіс увайшлі таксама некаторыя краіны СНД — напрыклад, Казахстан, Кыргызстан, Малдова.
Паведамляецца, што авіякампаніям рэкамендавана лятаць з запасамі сухога харчавання і пітной вады.
Нагадаем, ФСБ Расіі паведаміла, што катастрофа з расійскім лайнерам А321 ў Егіпце 31 кастрычніка адбылася ў выніку тэракту. Пры гэтым загінулі ўсе 224 чалавекі, якія былі на борце авіялайнера.
Фота: ТАСС
Чаму Ісламская дзяржава хоча знішчыць Мекку і куды падзелася Аль-Каіда?
5 фактаў пра Ісламскую дзяржаву, якіх вы не ведалі.