Авіякампанію Lufthansa аштрафавалі за дыскрымінацыю габрэяў

Частка пасажыраў — артадаксальных іўдзеяў падчас першага рэйса ігнаравалі ўказанні экіпажа, ілюстрацыйнае фота

Частка пасажыраў — артадаксальных іўдзеяў падчас першага рэйса ігнаравалі ўказанні экіпажа, ілюстрацыйнае фота / depositphotos.com

Мінтранс ЗША аштрафаваў авіякампанію Lufthansa на чатыры мільёны долараў за дыскрымінацыю габрэяў. Падставай для штрафу стаў інцыдэнт, які адбыўся вясной 2022 года. Перавозчык не пусціў на стыкоўны рэйс 128 пасажыраў-габрэяў, якія ляцелі з Нью-Ёрка ў Будапешт праз Франкфурт, распавядае Deutsche Welle.

Пацярпелыя распавялі, што многія з іх былі не знаёмыя адзін з адным. Яны падарожнічалі асобна. Але авіякампанія ўспрыняла іх як адзіную групу. У заяве перавозчыка гаварылася, што большасць гэтых людзей "былі апранутыя ў адметнае адзенне, якое звычайна носяць артадаксальныя іўдзеі". Праблема ўзнікла з-за 60 пасажыраў, якія падчас першага рэйса ігнаравалі ўказанні экіпажа.  У Lufthansa заявілі, што не маглі ідэнтыфікаваць парушальнікаў, таму прынялі пастанову, што "разглядаць кожнага пасажыра індывідуальна немэтазгодна".

У Мінтрансе ЗША сітуацыю ацанілі інакш. "Ніхто не павінен сутыкацца з дыскрымінацыяй падчас падарожжаў, і сённяшнія дзеянні пасылаюць выразны сігнал авіяцыйнай галіне аб тым, што мы гатовыя расследаваць і прымаць меры ў выпадку парушэння грамадзянскіх правоў пасажыраў", — заявіў міністр транспарту ЗША Піт Бутэджыч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі