Відэа: Пасажыр спазніўся на самалёт Ryanair і дагнаў яго на ўзлётнай паласе
Жыхар Балівіі спазніўся на самалёт Ryanair, саскочыў з рукава і пабег па полі аэрапорта Мадрыда з торбамі за самалётам. Самалёт пасажыр дагнаў, і пілот пусціў яго на борт.
Да канца не зразумела, чаму пасажыр спазніўся на самалёт, бо ён паспеў у час прайсці кантроль і нават меў пасадачны талон. Але калі ён зразумеў, што пасадка скончылася, а яго самалэт на Канары пакідае аэрапорт, пачаў дзейнічаць, піша fly4free.pl.
Мужчына саскочыў з рукава і падбег да супрацоўніка аэрапорта спытаць, да якога самалёта яму бегчы. Потым пабег да самалёта, дзе яго спрабавалі затрымаць супрацоўнікі аэрапорта. Але пілот спыніўся і пусціў гэтага чалавека на борт. Пазней пілот патлумачыў, што пасажыр меў пасадачны талон, таму яго ўзялі на борт.
Пасажыра затрымалі ўжо па прылёце на Канарскія астравы. Вядзецца раследванне. Але гісторыя пакуль скончылася хэпіэндам — на час следства яму дазволілі адпачываць на Гран Канарыі.