Азаранка і Гаварцова сёння правядуць матчы на "Australian Open"
Беларускі згуляюць у другім раўндзе адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
Другая ракетка свету Вікторыя Азаранка на "Rod Laver Arena" у чацвер сустрэнецца з чэшкай Барбарай Захлававай-Стрыкавай (84-е месца ў рэйтынгу WTA). Пачатак паядынка а 11-й гадзіне паводле беларускага часу.
Вольга Гаварцова (98-ы радок у рэйтынгу) на "Hisense Arena" згуляе з полькай Агнешкай Радваньскай, пятай ракеткай свету. Сустрэча можа пачацца а 7-й гадзіне паводле беларускага часу, інфармуе "Прессбол".
З-за 40-градуснай спёкі канадскі тэнісіст страціў прытомнасць на корце (відэа)
Фота — Getty Images