Азаранка стартавала на турніры ў Токіа з перамогі
У аўторак беларуска выйграла ў японкі Кіміка Датэ-Крум (86-е месца ў рэйтынгу WTA) — 3:6, 6:0, 6:2.
Пачатак матча, які працягваўся больш за паўтары гадзіны, быў няпростым для Вікторыі Азаранкі — яна прайграла першы сэт, але пасля ўпэўнена ўзяла гульню пад свой кантроль.
У 1/8 фінала беларуска згуляе з Анай Іванавіч з Сербіі.
Нагадаем, з панядзелка Вікторыя Азаранка займае ў рэйтынгу 25-е месца.